«Лес музея – лес Краіны. Шлях даўжыней у стагоддзе.» Нацыянальны гістрычны музей Рэспублікі Беларусь

19.02.2022

17 лютага супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці прынялі ўдзел у адкрыцці выставы "Лёс Музея – лёс Краіны. Шлях даўжынёй у стагоддзе" ў Нацыянальным гістрычным музеі Рэспублікі Беларусь.

Выставачны праект расказвае аб гісторыі стварэння музея, аб збіральніках і захавальніках нацыянальных каштоўнасцей, а таксама аб музейных калекцыях. На выстаўцы прадстаўлены разнастайныя музейныя экспанаты - артэфакты з розных гістарычных эпох, сабраныя супрацоўнікамі музея.

Да прысутных з прывітальным словам звярнуўся дырэктар музея Аляксандр Васільевіч Храмы, а таксама загадчык аддзелам Саўчанка Надзея Іванаўна і іншыя.

Выстаўка атрымалася вельмі цікавай, унікальнай дзякуючы працы навуковых супрацоўнікаў Нацыянальнага гістарычнага музея. Раздзелы экспазіцыі адлюстроўваюць самыя значныя этапы гісторыі музея.

У выставачным праекце прынялі ўдзел: Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Галерея изображений