Адзіны дзень бяспекі ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці

22.09.2022

Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь сумесна з зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі Рэспублікі Беларусь 22 верасня 2022 года праводзіцца Адзіны дзень бяспекі, у задачы якога ўваходзіць прафілактыка прафілактыка надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама аказанне першай медыцынскай дапамогі.

У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці ў рамках акцыі Адзінага дня бяспекі з работнікамі архіва праведзены семінар па вывучэнню і растлумачэнню патрабаванняў Інструкцыі па супрацьпажарнаму рэжыму архіва. А таксама ва ўзаемадзеянні з МНС праведзена супрацьпажарная трэніроўка па эвакуацыі персаналу архіва з будынка ў выпадку ўзнікнення пажару.