Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці 17 верасня ў Дзень народнага адзінства прыняў удзел у мерапрыемствах на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна»

19.09.2022

У Дзень народнага адзінства 17 верасня гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна» стаў галоўнай святочнай лакацыяй у Мінскай вобласці.

У гэты значны для беларускага народа дзень дзяржаўны архіў Мінскай вобласці на тэрыторыі комплексу прадставіў гісторыка-дакументальную выставу.

Дырэктар дзяржархіва Юлія Рамашко азнаёміла гасцей і арганізатараў мерапрыемства з выставай «Генацыд мірнага насельніцтва на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941—1945».

Дакументы, прадстаўленыя на банэрнай выставе, сведчаць пра нялюдскія злачынствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў, учыненыя ў дачыненні да беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны. На выставе экспанаваліся не толькі дакументы, але і матэрыялы з перыядычных выданняў за 1944-1945 гады.