Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у мерапрыемстве да Дня народнага адзінства

19.09.2022

16 верасня напярэдадні Дня народнага адзінства ў ДУА «Сярэдняя школа №1 в.Копішча» адбылося адкрыццё музейнай экспазіцыі «Памяць» — Забыццю не падлягае.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел начальнік аддзела дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі Мінскага раённага выканаўчага камітэта Ганна Капцюг, дырэктар Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці Юлія Рамашко, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Сяргей Баразна, старшы памочнік пракурора Мінскага раёна Анжаліка Залатарова, намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце групы ракетных дывізіёнаў 15-й зенітнай брыгады Генадзь Чэракшаў і байцы яго брыгады, іншыя ганаровыя госці, навучэнцы, педагогі, бацькі.

Увазе гасцей мерапрыемства былі прадстаўлены стэнды, прысвечаныя памяці ахвяр генацыду беларускага народа, карціны М. Савіцкага, а таксама банэрная гісторыка-дакументальная выстава дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці «Без тэрміну даўнасці...»

Па выніку мерапрыемства паміж Дзяржаўным архівам Мінскай вобласці і сярэдняй школай №1 в. Копішча было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве.