У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства

14.09.2022

Сёлета другі раз у гісторыі нашай краіны 17 верасня будзе адзначаецца - Дзень народнага адзінства. Свята заснавана Указам № 206 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 года.

14 верасня 2022 года ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці ў рамках святкавання Дня народнага адзінства была праведзена інфармацыйная гадзіна «У адзінстве народа — сіла дзяржавы», у фармаце жывога дыялогу супрацоўнікаў установы. Намеснік дырэктара па арганізацыйна-метадычнай рабоце Клімjвіч М.У. у сваім уступным слове адзначыла, што Дзень народнага адзінства з'яўляецца значнай падзеяй у лёсе краіны і ўмацаванні беларускай дзяржаўнасці.

Перад калегамі з гістарычным аглядам аб падзеях 17 верасня 1939 г. і іх значэнні ў гісторыі краіны выступіў палкоўнік у запасе Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, загадчык гаспадаркі Вітушка В.А. Ён адзначыў, што гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа і служыць напамінам аб непахіснасці, самадастатковасці беларускай нацыі і дзяржаўнасці, а таксама фарміруе пачуццё датычнасці да краіны і лёсу кожнага грамадзяніна.

У чытальнай зале архіва была размешчана гісторыка-дакументальная выстава «Выбітныя людзі нашай краіны», на якой прадстаўлены дакументы з фондаў партыйнага комплексу, якія тычацца выдатных дзяржаўных дзеячаў і дзеячаў культуры Беларусі, такіх як класік беларускай літаратуры Якуб Колас, акцёр і рэжысёр Яроменка М.М., скульптар Азгур З.І., дзяржаўны і палітычны дзеяч, першы прэм'ер-міністр незалежнай дзяржавы Кебіч В.Ф. і інш.