1 верасня 2022 г. Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прадставіў гісторыка-дакументальную банэрную выставу навучэнцам ДУА «Сярэдняя школа №1 В. Копішча»

02.09.2022

1 верасня 2022 г. у Рэспубліцы Беларусь традыцыйна адзначаецца Дзень ведаў.

Сёлета першы ўрок ва ўсіх школах Беларусі праходзіў на тэму «Гістарычная памяць – дарога ў будучыню». Гісторыя, аб якой ішла гаворка, зберагаецца, сярод іншага, архівамі. У гэты дзень дзяржаўны архіў Мінскай вобласці для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №1 в. Копішча» прадставіў гісторыка-дакументальную банэрную выставу «Генацыд мірнага насельніцтва на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941-1945». Школьнікі атрымалі выдатную магчымасць азнаёміцца з архіўнымі дакументамі, найважнейшымі доказамі сапраўдных гістарычных фактаў.