Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці павіншаваў з Днём ведаў першакласнікаў ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Партызанскага раёна г. Мінска»

01.09.2022

«Не бывае маленькай дапамогі,

бываюць вялікія і добрыя сэрцы!»

1 верасня 2022 года ў ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Партызанскага раёна г.Мінска» прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню ведаў. Хлопчыкаў і дзяўчынак з пачаткам навучальнага года павіншавалі прадстаўнікі Партызанскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА «Белая Русь». Падарункі з канцылярскімі прыладамі дзецям уручылі Баразна Сяргей Віктаравіч - першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і Клімовіч Марына Віктараўна - намеснік дырэктара па арганізацыйна-метадычнай рабоце Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці.