У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці адбыўся сход членаў прафсаюзнай арганізацыі

31.08.2022

31 жніўня 2022 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» прайшоў прафсаюзны сход.

Адным з асноўных пытанняў парадку дня было пытанне аб выніках VI Пленума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У ходзе пасяджэння былі таксама разгледжаны бягучыя актуальныя пытанні па ўнясенні змяненняў у склады камісій і арганізацыі кантролю за выкананнем калектыўнага дагавора першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы.