Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у дабрачыннай акцыі «Збяром школьны партфель»

31.08.2022

30 жніўня 2022 года дырэктар Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці Юлія Рамашко сумесна са старшынёй Мінскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Галінай Пранько ў рамках дабрачыннай акцыі «Збяром школьны партфель» наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу Талстой Юліі Іванаўны ў в. Б. Навасёлкі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі рабятам падарункі (заплечнікі, школьныя прыналежнасці, абутак). У канцы мерапрыемства ў цёплай і душэўнай абстаноўцы прайшло сумеснае чаяванне.